Двум чыноўнікам пагражае да 10 гадоў турмы за няякасны рамонт дарогі Гомель — Кобрынь.

Падставай дя завядзеньня крымінальнай справы паслужылі шматлікія аварыі на ўчастку трасы М-10 паміж Гомлем і Рэчыцай. У камюніке пракуратуры адзначалася, што «падставай для праверкі сталі крытычныя выказваньні грамадзян у сетцы Інтэрнэт наконт шматлікіх ямінаў на дарожным палатне, у сувязі зь імі адбыліся больш за 26 ДТЗ з мэханічнымі пашкоджаньнямі колаў транспартных сродкаў».
Крыніца: ПЦ “ Вясна”






