BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дырэктара сеткі “Мацярык” будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах


Дырэктара сеткі будаўнічых крамаў “Мацярык” Аляксандра Апольку будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах, піша “Наша Ніва”.

Працэс пачнецца 26 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска.

Аляксандра Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавікі называлі яго “незадаволеным буржуем” і прымушалі назваць заробак.

Яму інкрымінуецца “народны” артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.

“Мацярык” — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у чатырох гарадах Беларусі — Менску, Берасці, Гародні і Віцебску.