BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дырэктара віцебскага прадпрыемства затрымалі за буйныя крадзяжы

Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Паводле інфармацыі МУС, 58-гадовы топ-менеджэр даваў незаконныя ўказанні падначаленаму супрацоўніку аб пералічэнні сродкаў у якасці дывідэндаў у адрас фірмы, у якой сам зʼяўляўся заснавальнікам. 

Урон, нанесены прадпрыемству за некалькі гадоў, ацанілі ў больш як 175 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.