У Варшаве ў чацвер, 5 лютага, прайшла публічная сустрэча-дыскусія «Жыццё пасля зняволення: дапамога, якая не абрываецца». Далучыцца да яе маглі ўсе ахвочыя: уваход на падзею быў вольным.

Спікеркай выступіла псіхолаг-псіхатэрапеўтка, прадстаўніца ініцыятывы беларускіх псіхолагаў-псіхатэрапеўтаў Наталля Скібская. Пасля івэнту яна распавяла:
-Вельмі радая, што ёсць прадстаўнікі медыя. І мне вельмі шкада, што не было прадстаўнікоў валанцёрскіх арганізацый – гэта вельмі сумна. І канешне, вельмі сумна, што былых палітзняволеных прыйшло не так многа, як магло б прыйсці. У нас, насамрэч, няма дыскусіі. Ёсць людзі, якія думаюць як што рабіць, і робяць проста і не слухаюць нават спецыялістаў, якім ёсць што сказаць. Гэта шкада.

Падзея адбылася на пляцоўцы Imaguru Startup Hub.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






