BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай у Варшаве

Нават вядомыя беларускі калісьці рабілі свой першы крок: баяліся, сумняваліся, але вырашалі дзейнічаць.

Офіс Святланы Ціханоўскай і Прадстаўніцтва па Нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета арганізоўвае панэльную дыскусію ў Варшаве. 

Фота: tsikhanouskaya.org

Выбітныя беларускі падзеляцца досведам у фармаце «роўная — для роўнай» — пра страх, першыя памылкі і момант рашэння пачаць дзейнічаць, а таксама пра тое, як працягваюць сваю справу сёння.

Свае гісторыі распавядуць прадстаўніцы розных сфераў і пакаленняў:

  • Святлана Ціханоўская, нацыянальная лідарка Беларусі;
  • Ірына Сідорская, прафесарка;
  • Яна Шостак, мастачка;
  • Ліза Ветрава, блогерка;
  • Наста Базар, актывістка.

Мадэраваць дыскусію будзе гендарная даследчыца і вядучая Марына Ментусава.

Калі вы плануеце прыйсці, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі.

Дакладны адрас атрымаюць першыя 50 удзельніц і ўдзельнікаў, якія пацвердзяць удзел. Запрашэнне прыйдзе вам на электронную пошту 8–9 сакавіка.

Дыскусія пройдзе 10-га сакавіка. Збор гасцей: 18:00. Пачатак дыскусіі: 18:30

Працягласць: каля 1,5 гадзіны.