Сяргею Скібінскаму 41 год. Ён дызайнер. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу, якое існавала да 2020 года.
Сяргей таксама мае ІП у галіне дызайну, робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў.
Апошні раз ён быў анлайн 19 студзеня, акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі, піша «Наша Ніва».
Суд над Сяргеем пачнецца 14 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Сядзіць яго будзе Святлана Чарапанава. Скібінскага судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).