Спікерка Каардынацыйнай рады, пра знікненне якой было заяўлена напрыканцы сакавіка, вылецела са Шры-Ланкі ў Дубай 7 сакавіка разам з дочкамі. Так сцвярджаецца ў другой частцы расследавання выданняў The Insider і Polityka.

Тое, што 26 лютага Анжаліка Мельнікава вылецела з Варшавы ў Лондан, дзе “перасела на самалёт да Шры-Ланкі”, заяўлялася ў першай частцы расследавання. У перыяд знаходжання на Шры-Ланцы, паведамляюць медыя са спасылкай на неназваную крыніцу, з фонду, якім кіравала Мельнікава, “быў зроблены адзін буйны перавод — гэта былі сродкі з гранта, прызначаныя для беларускай апазіцыі”. Увесь гэты час спікерка КР, як сцвярджаецца, перамяшчалася як грамадзянка Польшчы, якой яна стала напрыканцы 2024 года.
Нагадаем, пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, стала публічна вядома 28 сакавіка. Польскія дзяржаўныя структуры таксама вядуць расследаванне.
Беларускае Радыё Рацыя