Напярэдадні Вялікадня журналісты сабралі асноўныя гарады і месцы, дзе адбудуцца святочныя набажэнствы па-беларуску.
У Польшчы такія набажэнствы пройдуць у Кракаве, Варшаве і Беластоку. Так у Беластоку ў Парафіі Маці Божай з Гвадэлупы Святая імша на Вялікдзень па-беларуску пачнецца 31 сакавіка а 13:00. Плануецца супольнае святкаванне Вялікадня ў нядзелю пасля святой Імшы па-беларуску на прыродзе.
Парафія Святога Барталамея ў Вільні запрашае на Пасхальны Трыдуум па-беларуску. Літургія Пасхальнай Вігіліі з працэсіяй Зьмёртвыхпаўстання – Вялікая Субота, 30 сакавіка, 23:00. Служба Божая ў Нядзелю Зьмёртвыхпаўстання – 12:00.
Традыцыйна на беларускай мове ладзяцца ўсе службы ў Касцёле Святога Роха ў Менску. Пасхальная Вігілія пачнецца а 21.00. 31 сакавіка – Вялікдзень – Нядзеля Змёртвыхпаўстання пана. Урачыстая Святая Імша – 9.00, 11.00. Пасля кожнай Імшы асвячэнне страў на велікодны стол. Святыя імшы ў касцёле на Плошчы Свабоды гэтаксама ладзяцца па-беларуску. Ды ў пэўныя часы па-польску.
Беларускае Радыё Рацыя