BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзеці і падлеткі сталі часцей хварэць на рак кішэчніка

У новым даследаванні амерыканскія медыкі ўстанавілі, што самы прыкметны рост па каларэктальных анкапаталогіях назіраецца ў дзяцей і падлеткаў. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на амерыканскіх навукоўцаў.

Здымак ілюстрацыйны

Аналіз дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША за перыяд з 1999 па 2020 год паказаў, што зараз дзеці 10-14 гадоў хварэюць ракам кішачніка ў шэсць разоў часцей, чым 20 гадоў таму. У падлеткаў 15-19 гадоў частата такіх захворванняў павысілася больш чым у чатыры разы. Высветлілася, што калі ў 1999 годзе такі тып раку дыягнаставалі ў 0,1 дзіцяці да 14 гадоў у разліку на 100 тысяч насельніцтва, то да 2020 частата выпадкаў павялічылася на 500%, да 0,6.