BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Дзеці палітвязяў, рэпрэсаваных і ваяроў павінны мець навагодняе свята”

Навагодняя ялінка для дзяцей палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў пройдзе ў Варшаве 19-га снежня. Сёлета гасцей свята чакаюць тэатральная частка і салодкі стол. Каб трапіць на вечарыну, неабходна зарэгістравацца на яе да 13 снежня. Як гэта можна зрабіць, а таксама што менавіта будзе адбывацца на івэнце, Госці Рацыі – суарганізатары падзеі: прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша і дырэктарка Музею Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская – распавялі нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: Вось ужо традыцыйна вы рыхтуеце навагоднюю ялінку. У гэтым годзе якая будзе праграма?

Наталля Задзяркоўская: Дзякуй за пытанне. Сапраўды навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі ўжо стала традыцыйнай імпрэзай, традыцыйным святам. І ў гэтым годзе яна будзе ў трэці раз. Калі мы пачыналі тры гады таму развіваць гэтую ідэю, нас падтрымала прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы. З гэтага пачалося. І паступова гэтая імпрэза набыла новых партнёраў, новых сяброў. І ў пашыраным фармаце будзе ў гэтым годзе.

Што будзе ў гэтым годзе? Будзе як заўсёды тэатральная частка. Кожны год мы запрашаем новыя калектывы. У нас ужо быў на гэтых навагодніх прадстаўленнях цудоўны беларускі тэатральны калектыў «Дзея другая». У мінулым годзе гэта быў беларускі тэатральны калектыў з Беластоку з пастаноўкай для дзяцей і дарослых «Сумны суп». У гэтым годзе мы запрасілі тэатральную студыю «Купалінка» з казкай па творах Уладзіміра Караткевіча. Дзеці у нас запрашаюцца з 4-х да 13-ці гадоў, таксама будзе цікава і іх бацькам, таму што акрамя гэтага тэатральнага дзеяння, будуць яшчэ элементы з традыцыйных беларускіх калядаў, са ўсімі каляднымі героямі, думаю, будзе цікава. Гэта па тэатральнай частцы.

Традыцыйна будзе салодкі стол з пачастункамі для дзетак і дарослых. І падарункі – для кожнага дзіцёнка, які прыйдзе да нас на імпрэзу.

РР: Вы робіце гэтую падзею дабрачынна? Каго менавіта запрашаеце?

Наталля Задзяркоўская: Гэта для дзетак палітвязняў і дзетак рэпрэсаваных у Беларусі. Чакаем дзетак нашых беларускіх ваяроў, якія змагаюцца ці змагаліся за вольнасць Украіны. Гэта тыя, каго мы запрашаем спецыяльна, дакладна для іх робіцца гэтае свята. Канешне, гэта дабрачынная з’ява. І калі нам у першы год дапамагло прадстаўніцтва Фландрыі. У 2024-ым далучылася, з дапамогай не толькі арганізацыйнай, але і фінансавай, Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі». У гэтым годзе таксама з намі прадстаўніцтва Фландрыі, з намі галоўны партнёр Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі». І яны на гэтае свята прыцягнулі новага памагатага – гэта фонд «Ліберыка».

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя