BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзейнасць фонду BYSOL можа быць прыпынена

Дзейнасць фонду BYSOL у Міжнародным гуманітарным фондзе можа быць прыпынена. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэман.

“Мне стала вядома пра абвінавачванні, вылучаныя супраць Андрэя Стрыжака, і пра артыкулы, апублікаваныя па гэтай справе. Улічваючы той факт, што BYSOL пад кіраўніцтвам Стрыжака можа парушаць этычныя стандарты, выканання якіх мы патрабуем, мы сёння вынеслі папярэджанне аб магчымым прыпыненні працы Фонду ў дачыненні да BYSOL”, — гаворыцца ва ўчарашнім адказе спадарыні Ліндэман.

Паводле яе, далейшыя магчымыя наступствы будуць абмяркоўвацца кіруючым органам Міжнароднага гуманітарнага фонду цягам некалькіх наступных дзён.

Днямі некалькі беларускіх актывістак звінавацілі сузаснавальніка і кіраўніка фонду салідарнасці BYSOL Андрэя Стрыжака ў тым, што ён адпраўляў ім непрыстойныя фотаздымкі. Стрыжак у сацсетках прызнаў праўдзівасць гэтых абвінавачанняў.