BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Канстытуцыі адзначаюць у Беларусі

Першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года і ўводзіла ў краіне пасаду прэзідэнта. Апазіцыя БНФ тады галасавала супраць, заявіўшы, што ўвядзенне такой пасады пагражае дыктатурай. Пазней Канстытуцыя яшчэ некалькі разоў змянялася, у тым ліку ў выніку арганізаваных Лукашэнкам рэферэндумаў. Частка дэмакратычных сіл лічыць правільным вяртанне да Канстытуцыі 1994 года.

Найбольш значнымі былі змены, унесеныя ў Канстытуцыю ў 1996, 2004 і 2022 гадах. Яны тычыліся пашырэння паўнамоцтваў прэзідэнта, змены сістэму падзелу ўладаў, скасавання ліміту на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. У 2022-м прынята новая рэдакцыя Канстытуцыі, якая замацавала стварэнне Усебеларускага народнага сходу як новага органа ўлады.

Беларускае Радыё Рацыя