BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень народжання за кратамі: Ілля Шамілаў і Андрэй Маслаў

Сёння, 2 жніўня ды заўтра, 3 жніўня палітвязні з Берасцейшчыны сустракаюць свой Дзень народзінаў за кратамі. Гаворка ідзе пра Іллю Шамілава і Андрэя Маслава.

Палітвязень Ілля Шамілаў мае Дзень народзінаў 02 жніўня. Ён асуджаны за арт. 367 Крымінальнага кодэкса – Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жыхару берасцейскага раёна прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па апошніх звестках утрымліваўся ў СІЗА№7 горада Берасця.

Ілля Шамілаў. Здымак: „Вясна“

У сваю чаргу палітвязень Андрэй Маслаў адзначыць Дзень нараджэння 03 жніўня. Хлопцу прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 411 або Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы і арт. 361-3 або Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы. Прысуд – два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дададзены да так званага спісу экстрэмістаў. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2.

Андрэй Маслаў. Здымак: „Вясна“

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя