26 і 30 студзеня – у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны сустрэнуць Дзень народзінаў за кратамі.
Такі дзень за кратамі сустрэнуць Аляксандр Цімафееў і Раман Гваздзёлка.

Палітвязень Аляксандр Цімафееў будзе мець Дзень народзінаў 26 студзеня. Хлопец абвінавачаны ў ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Фігурант справы аб масавых беспарадках у Берасці 10 жніўня 2020 года. Прысуд – 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ліставаць ці адпраўляць грашовыя пераводы можна ў папраўчую калонію №17.

У сваю чаргу палітвязень Раман Гваздзёлка за кратамі сустрэне свой Дзень народзінаў 30 студзеня. Абвінавачванні былі прад’яўленыя згодна ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – Удзел у масавых беспарадках. Затрыманы таксама па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня ў Берасці. Па выніках суда прысуджана чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дасылаць карэспандэнцыі можна ў папраўчую калонію №15.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.






