BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень памяці Аляксандра Аўсеенкі

Памяці грамадскага дзеяча. Роўна год таму ў Пінску заўчасна не стала Аляксандра Аўсеенкі, які быў адным з першых, хто падтрымаў у рэгіёне Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне». Амаль дзесяць гадоў з’ўляўся дэпутатам мясцовага Савета ад дэмакратычнага блоку. Між іншага дабіваўся вяртання будынкаў праваслаўнай і каталіцкай царкве, якія былі адабраныя ў вернікаў за савецкім часам.

Праваабаронца адзначыў, што ў яго застаўся толькі светлы ўспамін:

— Ён быў чалавекам сумленным, сапраўдным грамадзянінам і чалавекам прамым, які ніколі не рабіў нешта за спінай, ніякіх інтрыгаў, і ён заўжды казаў тое, што думае аб другім чалавеку, не хлусіў у гэтым плане. Ён удзельнічаў у 20-м годзе ў гэтых пратэсных акцыях, за што і быў пакараны адміністрацыйна.

У апошнія гады жыцця Аляксандр Аўсеенка актыўнічаў, як прадстаўнік «Руху «За Свабоду». У снежні 2019 года зладзіў з паплечнікамі пікет у цэнтры Пінска супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя