Сёння ў праваслаўных вернікаў Дзень памяці Мікалая Цудатворца ці Мікола Зімовы. Бадай што хрысціяне звяртаюцца да святога Мікалая, гэтак жа часта, як да Збавіцеля і Багародзіцы. Ён лічыцца заступнікам усіх, хто просіць у яго падтрымкі са шчырай малітвай, але пад асаблівай апекай знаходзяцца дзеці.
Нягледзячы на працоўны дзень, з самага ранку храмы ў Пінску былі напоўненыя вернікамі. Яны распавялі нашаму радыё, што папрасілі ў вядомага абаронцы веры:
– Здароўя сваім родным, дзецям, жонцы, маёй маці, усім маім блізкім. І самае галоўнае – гэта здароўе.
– Са святам Святога Мікалая, міра, кахання, няхай ахоўвае і абараняе нашыя сем’і, нашых родных і блізкіх, і нашых дзяцей.
– Малюся., каб у асноўным дапамагаў мне ў навучанні, заўжды дапамагае.
– Каб людзі былі больш добрымі адзін да аднаго, больш уважлівымі, заўважалі свайго бліжняга і самі ў сабе не закаркоўваліся.
Раней на Беларусі ў гэты дзень ладзілі маскараднае хаджэнне па дамах са спевамі, якое называлі “Салоха”, а гаспадары частавалі гасцей блінамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hudognik.net