У грузінскай сталіцы 21 мая адбыліся дзве акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Пра акцыі распавядае іх арганізатар Раман Кісляк:
– Спачатку перад пасольствам Беларусі ў Грузіі правялі акцыю, прысвечаную Дню салідарнасці з палітвязнямі. Разам з Львом Міхеевым мы выйшлі са сцягамі, з плакатамі. Ніхто з пасольства не выйшаў да нас.
РР: Была нейкая рэакцыя грузін?
– Пасольства знаходзіцца ў такім раёне, дзе шмат пасольстваў, але мала бывае людзей. Але машыны ездзяць, кіроўцы сігналілі і віталі нас.

Раман Кісляк кажа, што другая акцыя была больш цікавейшая, і яна зацікавіла грузінскіх паліцыянтаў:
– Была акцыя таксама каля Міністэрства ўнутраных спраў. І там ужо больш супрацоўнікаў, у форме і без формы, якія падыходзілі і высвятлялі, чаму мы тут. І патрульныя паліцэйскія падыходзілі. У Дзень салідарнасці з палітвязнямі мы хацелі нагадаць Міністэрству ўнутраных спраў і дэпартаменту міграцыі, які адмаўляе беларусам у прытулку, пра сітуацыю ў Беларусі.
У Грузіі больш за сотню беларусаў чакаюць на статус міжнароднай абароны, аднак за апошнія 3 гады такі статус не атрымаў ні адзін з беларусаў.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя