Сёлета Дзень Волi ў Ізраілі, як і раней, прайшоў у Ашдодзе, дзе беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ правёў адзіночную акцыю каля помніка Янку Купалу на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Гэта стала традыцыяй, якая захоўваецца з 2017 года.
Кажа Барыс Балтэ:
– З 2017 года традыцыйна робіцца Дзень Волі ў парку ля мора караля Марока Хасана Другога. Ашдод – гэта адзін з найстарэйшых гарадоў у свеце. Побач у парку знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Людзі ходзяць, назіраць, пытаюцца: што тут адбываецца. Распавядаеш, што гэта свята, што больш ста гадоў таму паўстала Беларуская Народная Рэспубліка – трэцяя беларуская дзяржава. Сёння, нягледзячы на тое, што ў Беларусі адбываюцца такія вось рэчы – таталітарная дыктатура, людзей запужваюць, няма ніякай грамадскай дзейнасці.
Як заўсёды, падчас мерапрыемства прагучаў Ваярскі марш і зачытана Трэцяя Устаўная грамата. Акрамя таго, у гонар свята былі ўзняты вялікі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Ізраіля, што сімвалізавала сяброўства і яднанне двух народаў. Завяршэннем акцыі стала ўскладанне кветак да помніка Янку Купалу.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






