Беларусы ў Італіі ў 2026-м годзе адзначаць Дзень Волі цікавымі івэнтамі.

Кіраўніца Асацыяцыі беларусаў «Талака» і прадстаўніца Народнай Амбасабы Беларусі ў Італіі Юлія Юхно распавядае пра асаблівасці адзначэння Дня Волі сёлета:
-25 сакавіка ў нас будзе івэнт у камуне Падуя. Мы кожны год дасылаем запрашэнні і ў камуны, і ў адміністрацыі мясцовыя з заклікам нас падтрымаць 25 сакавіка і 9 жніўня. І 25 сакавіка камуна Падуя пагадзілася даць нам залу для івэнту. І на івэнце мы будзем распавядаць пра 25 сакавіка. Там будуць цікавыя спікеры. Таксама мы чакаем падсветкі ў бел-чырвона-белыя колеры ў некаторых гарадах.
Апошнія 10 год у Італіі жыве каля 10 тысяч беларусаў, які расцярушаныя па ўсёй Апенінскай паўвыспе.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






