BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзіцячага анколага асудзілі за ўдзел у пратэстах

Рэпрэсіі ў Беларусі. Адну з найлепшых дзіцячых анколагаў Беларусі Алену Шарафановіч асудзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкула аб «грубым парушэнні парадку». Яе прозвішча з’явілася ў так званым «спісе экстрэмістаў», які вядзе МУС, гэта значыць, што прысуд Алене набыў моц. 

Анколаг Алена Шарафановіч з 23‑гадовым стажам на волі, але насупраць яе прозвішча ў спісе пазначана «судзімасць не пагашаная», піша «Наша Ніва». Гэта можа азначаць, што Алену асудзілі на хатнюю хімію. Такі ж статус і ў ейнага мужа, якога таксама судзілі за ўдзел у пратэстах. 

Вядома, што Шарафановіч 13 гадоў працавала ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах пад Менскам і тры гады ў РНПЦ дзіцячай хірургіі. Адначасова яна вяла прыём у «ЛАДЭ» і цэнтры лазернай дэрматалогіі HappyDerm.

Беларускае Радыё Рацыя