BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзіяна Балыка: Трэба жыць тут і цяпер, а не на валізках чакаць

Дзіяна Балыка – беларускі драматург і рускамоўны паэт, псіхолаг, якая мае адукацыю таксама гісторыка, раіць з´ехаўшым жыць тут і цяпер, не сядзець на валізках увесь час.

– Людзі, якія апынуліся ў эміграцыі ў 1917 годзе, шмат хто з іх не пражылі сваё жыццё – не ажаніліся, не пабудавалі свае дамы. Яны толькі працавалі і пісалі – філасофскія трактаты, эканамічныя артыкулы – пра тое, калі падзе савецкая ўлада. Я не хачу папасці ў тую ж самую пастку. Калі мы не будзем жыць тут і цяпер, то не хопіць рэсурсаў і моцы, каб потым вярнуцца ў Беларусь.

Дзіяна Балыка жадае беларусам і тым, якія ў Беларусі, і тым хто з´ехаў, трымацца, цяжкі лёс, цяжка дыхаць, але трэба змагацца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фоты з архіву Дзіяны Балыкі.