Галоўны саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў Reform.news, што затрыманая раней у Арменіі ў сувязі з аб’яўленым у Беларусі вышукам Дзіяна Майсеенка, ужо вызвалена.

«Дзякуючы сумесным намаганням, Дыяна ўжо на волі. Спадзяемся, што і астатнія выпадкі таксама вырашацца пазітыўна», – паведаміў Вячорка.
Ён удакладніў, што юрыдычная каманда офіса накіравала дакумент уладам Арменіі аб неправамерных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі і палітычных справах, такіх як справа Дыяны, якія заводзяцца супраць грамадзян Беларусі з мэтай палітычнага пераследу.
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўненні, што “Ерэван не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі пераследуемых па палітычных прычынах грамадзян Беларусі”.






