BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяніс Івашын цешыцца вызваленнем іншых палітвязняў

Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына Вольга атрымала ад яго чарговы ліст. Ён напісаў гэтае пасланне 5 верасня. Вольга Івашына паведаміла пра гэта ў сваіх акаўнтах сацыяльных сетак.

Дзяніс Івашын расказвае жонцы пра свой стан:

“Адказваю на твае пытанні. Адчуваю сябе цалкам нармалёва, працяглы час не хварэў нават на катар (не памятаю нават, калі апошняга разу). Псыха-эмацыйны стан таксама добры, у чаканьні на пазытыўныя навіны! Цешуся шчыра, што ўсё больш і больш людзей могуць ужо дыхаць вольным паветрам! Гэта дужа спрыяе добраму настрою”.