Вользе Мікалаевай 30 гадоў. Родам яна з Баранавічаў. Пасля вучобы ва ўніверсітэце ў Менску вярнулася ў родны горад. У дзяўчыны ёсць муж і дружная сям’я.

Дзяўчына грае на барабанах і ў студэнцтве была бубначкай у аматарскіх музычных гуртах. Разам з мужам яны любяць падарожнічаць па Беларусі і свеце.
Калі КДБ абвесціў чат «Белыя крылы Баранавічы» — зусім малы і даўно неактыўны раённы чат — экстрэмісцкім фармаваннем, сярод ліку удзельнікаў была названая Вольга. Наколькі вядома, яна не была там адміністратарам, але тэхнічна сілавікі могуць указваць у сваім спісе імя любога з удзельнікаў чата, неабавязкова стваральніка, піша «Наша Ніва».
Вольгу затрымалі больш за месяц таму. Усе яе сацсеткі і месенджары неактыўныя — імаверна, дзяўчыну змясцілі ў СІЗА.
вясна