BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзвесце шэсць з паловай гадоў турэмнага зняволення

Генеральная пракуратура паведаміла пра прысуды, вынесеныя па крымінальнай справе адносна ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». Па ёй праходзілі 20 чалавек, а суд праходзіў завочна, бо ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.

Па справе праходзілі наступныя 20 чалавек: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка.

Суд прагназавана прызнаў усіх 20 аналітыкаў вінаватымі па ўсіх пунктах абвінавачвання і прызначыў ім наступныя пакаранні:

Аляксандру Дабравольскаму — 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў);

Ганне Красулінай, Дзянісу Кучынскаму, Пётру Рудкоўскаму, Аляксандру Шлыку — па 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў);

Паўлу Усаву — 11 гадоў пазбаўлення волі;

Рыгору Астапеню, Філіпу Біканаву, Юрыю Дракахрусту, Андрэю Казакевічу, Яўгену Крыжаноўскаму, Вераніцы Лапуцька, Алесю Лагвінцу, Ганне Любаковай, Васілю Навумаву, Марыі Рогавай, Алесі Руднік, Наталлі Рабавай, Таццяне Чуліцкай, Кацярыне Шмацінай — па 10 гадоў пазбаўлення волі.