BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эдуарда Бабарыку судзяць па новай крымінальнай справе

Палітвязня летась у ліпені асудзілі на 8 гадоў. Сёння ў Бабруйску над ім пачынаецца новы працэс.

Эдуарда Бабарыку судзяць паводле артыкула «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення. Справу разглядае Павал Карцінін.

Летась у ліпені Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Палітвязню не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні – паўтара года.

Тэрмін пакарання палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.