BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экафорум у Супраслі

З 13 па 15 чэрвеня Супрасль прымае Х міжнародную канферэнцыю Экафорум. Асноўная тэма сустрэчы – абмеркаванне шляхоў, якія дазволяць эканоміць электраэнергію.

Пра праграму форума распавёў арганізатар канферэнцыі Кшыштаф Стаўніцкі.

– Дзясяты міжнародны кангрэс як форум мы падзялілі на 2 часткі. У першы дзень размова пойдзе ў асноўным пра аднаўляльныя крыніцы энергіі. У другі дзень мы пагаворым аб энергаэфектыўнасці і электрамабільнасці. Хачу падкрэсліць, што сёлетняе мерапрыемства асаблівае. Найперш таму, што ў нас ажно 8 суарганізатараў.

Традыцыйна форум падтрымаюць улады гміны, а таксама беластоцкая палітэхніка. Акрамя навуковай часткі канферэнцыі запланавана і святочная праграма – 15 чэрвеня ў Супраслі пройдзе пікнік і канцэрт класічнай музыкі.

Беларускае Радыё Рацыя