У Менгарсудзе 23 снежня завочна пачалі судзіць эканаміста і адміністрацыйнага дырэктара даследчага цэнтра BEROC Паўла Данэйку.

Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 4 арт. 233 (прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). Яго справу разглядае Валянціна Зянькевіч.
Па версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».
Спецыяльная вытворчасць у адносінах да Паўла была паспачатая 8 кастрычніка 2024 года. Агулам у Беларусі завочна асудзілі больш за 110 чалавек.
вясна