BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эколага з Мядзеля судзяць за «дыскрэдытацыю Беларусі»

У судзе Мядзельскага раёна 4 кастрычніка распачаўся суд над 48-гадовым эколагам Станіславам Таспаевым. Яго абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 КК).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Шутко. У 2021 годзе Станіслаў ужо быў асуджны да «хатняй хіміі» па палітычных матывах. Вядома, што ў траўні яго судзілі за «несанкцыянаваная пікетаванне».

У сацсетках Таспаеў расказваў пра Мядзельшчыну, а ў 2014-м даў вялікае інтэрв’ю Анлайнеру, правёўшы журналістаў сцежкамі горада і ваколіцаў. Таксама Станіслаў быў раённым каардынатарам праекта «IT-краіна», які фінансавала ІТ-кампанія «Белхард».

вясна