19-га снежня кіраўнік камісіі па нацыянальнай бяспецы Каардынацыйнай рады, беларускі экс-добраахвотнік батальёна “Волат” Аляксандр «Кусь» Клачко атрымаў з рук Святланы Ціханоўскай Медаль «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ». Гэта ўзнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі была ўручана ветэрану за выключную адданасць у служэнні Беларусі.

Кажа Аляксандр Клачко:
– Сярод узнагароджаных – 10 чалавек, наколькі мне вядома, сярод іх 5 публічных і 5 непублічных. Усе гэтыя людзі былыя добраахвотнікі, ветэраны беларускія. 19 снежня адбылося ўзнагароджанне тых, хто знаходзіцца ў Літве. Прыемна атрымліваць нейкія ўзнагароды, медалі, спадзяюся, што гэта важна, трымаць нейкія рамкі за што мы змагаемся. Гонар і годнасць для мяне, пасля таго, як прайшоў вайну, я зразумеў, што гэта рэчы больш важныя, чым жыццё. І Беларусь перадусім.
Таксама вядома, што медалём «ГОНАР і ГОДНАСЬЦЬ» пад нумарам 1 быў пасмяротна ўзнагароджаны Аляксандар “Сашко” Царук: за заснаванне віленскай ветэранскай арганізацыі “Крайт” (зараз “Сашко”), актыўнае прасоўванне павесткі і падтрымку дзейных і былых добраахвотнікаў, вайсковых валанцёраў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Аляксандра Клачко






