Былога байца палка Каліноўскага Максіма Ралько абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці», «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу».

Менскі гарадскі суд прызначыў палітвязню 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведаміла Генпракуратура.
Мужчыну затрымалі ў 2024 годзе пры ўездзе ў краіну праз беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску «Брэст». Раней было толькі вядома, што ён звольніўся з палка, жыў у Варшаве, а потым нечакана апынуўся ў менскім СІЗА.
вясна






