BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экс-палітвязень Аляксандр Андрушкевіч спыніў галадоўку

Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, які трымаў сухую галадоўку каля амбасады ЗША ў Вільні, спыніў сваю акцыю. Ён патлумачыў такое рашэнне станам здароўя.

Аляксандр Андрушкевіч,
Фота: Беларускае Радыё Рацыя

“Ноччу пачаліся не вельмі добрыя працэсы, а ранкам перасталі сагравацца ногі, чаго не было папярэднія дзве ночы”, — расказаў ён у гутарцы з “Еўрарадыё”.

Андрушкевіч выйшаў на адзіночны пікет 26 сакавіка. Падчас пікетавання беларус звяртаўся да амерыканскіх дыпламатаў, каб тыя неадкладна паспрыялі вызваленню Сцяпана Латыпава. Сваю акцыю ён пачаў пасля з’яўлення звестак, што Латыпаў у зняволенні ўжо трэці раз паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

У сваю чаргу, Народная амбасада Беларусі ў Італіі абвесціла флэш-моб салідарнасці з палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, таксама патрабуючы яго найхутчэйшага вызвалення.