Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук расказаў, што «ляжыць у анкалогіі», піша hrodna.life.
Верагодна, ён ляжыць у анкалагічным аддзяленні Гарадзенскай універсітэцкай клінікі.
Нагадаем, блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) правёў у калоніі тры гады. Яго асудзілі за нібыта здзек над дзяржаўнымі сімваламі і абразу Лукашэнкі. На волю выйшаў 29 чэрвеня гэтага году.