Беларускія экс-палітвязні працягваюць адкрываць індывідуальныя зборы на платформе BySol. Як распавёў медыя-менеджар ініцыятывы Антось Жукаў, “фонд стараецца рабіць усё магчымае, каб зборы ішлі паспяхова: уключаць іх у рассылкі, размяшчаць у сацсеткі арганізацыі”.

Дзеяч дадаў, што немалаважную ролю ў прасоўванні маюць шчырасць гісторыі і сэнс здымкаў.
-Людзям трэба не баяцца казаць пра сваю ўразлівасць, пра сваё сапраўднае становішча. Бо мы бачым часта так адбываецца, што людзі прымяньшаюць тое, што з імі адбылося. Прымяньшаюць сітуацыю, у якой яны апынуліся, стан здароўя. Людзі тады не разумеюць, навошта адкрытыя зборы. Трэба казаць праўду пра свой стан, пра тое, што перажылі. Вельмі часта таксама важныя здымкі.
«Варта, каб здымкі выклікалі эмацыйныя рэакцыі», – дадаў Антось Жукаў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






