Былы гомельскі палітзняволены Дзмітрый Канеўскі пасля адбыцця пакарання, прызначанага за каментар у телеграм-чаце, мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул. Ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі, піша ПЦ “Вясна”.
«Я вырашыўся на ўцёкі з Беларусі, дзе на дадзены момант знаходжуся ў вышуку. Я не змог бы хоць неяк дапамагаць маме, сам знаходзячыся за кратамі. Але апынуўшыся ў Еўропе перад пачаткам зімы, я сутыкнуўся з вялізнымі фінансавымі цяжкасцямі, звязанымі з уладкаваннем на новым месцы на час пошуку працы. Я буду ўдзячны за любую дапамогу і падтрымку ў маёй складанай сітуацыі», – расказаў Дзмітрый.
Падтрымаць Дзмітрыя Канеўскага магчыма праз фонд BYSOL.
Усяго па стане на 7 снежня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1288 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.