Былая палітзняволеная Алеся Буневіч, якая выйшла на волю ў траўні, выехала з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL».

«Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі. Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонду «BYSOL», былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз’яднацца са сваёй сям’ёй», – паведаміў у сваім Telegram-канале Андрэй Стрыжак.
Дырэктарку віленскай друкарні Алесю Буневіч затрымалі ў красавіку 2022-га года, калі яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Спачатку жанчыну абвінавацілі ў «тэрарызме»: нібыта яна мусіла дапамагчы «рэйкавым партызанам» выехаць з Беларусі. Аднак потым ёй выставілі абвінавачванне ў «незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы». Алесі прысудзілі 3,5 года калоніі. Сваёй віны палітзняволеная не прызнала.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з інстаграма Алесі Буневіч






