BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларуская навука становіцца «сэрвісным цэнтрам» Расеі і Кітая”

12 лютага, у Міжнародны дзень навукі, былы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковец Сяргей Бесараб, параўнаў сучасны стан беларускай навукі ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі са становішчам яшчэ 10 год таму:

Сяргей Бесараб
Сяргей Бесараб

– 2010-ыя гады і 2020-ыя гады – стан навукі, то гэта розніца будзе такой жа, як розніца, напрыклад, паміж хранічнай хваробай і клінічнай смерцю, бо сістэма стагнавала, але існавалі яшчэ нейкія такія жывыя выспы, накшталт ПВТ (Парк высокіх тэхналогій-рэд.), Еpam (айцішная кампанія – рэд.), стартапаў. Была акадэмічная фортка на Захад, можна было ездзіць на канферэнцыі, можна было запрашаць да сябе калег з розных краін, якія ў акадэмію таксама актыўна прыязджалі, то бок можна было адчуваць сябе часткай свету.

Па словах навукоўца, апошнія гады беларуская навука ўсё больш губляе самастойнасць і ператвараецца ў «сэрвісны цэнтр» для Расеі і Кітая, выконваючы прыкладныя і дапаможныя задачы, у тым ліку на расейскія патрэбы вайны ва Украіне, замест развіцця ўласных фундаментальных даследаванняў. На думку Сяргей Бесараба, без аднаўлення міжнароднага супрацоўніцтва, акадэмічнай аўтаноміі і падтрымкі незалежных даследаванняў беларуская навука рызыкуе канчаткова страціць канкурэнтаздольнасць.

Беларускае Радыё Рацыя