BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эксперт BEROC: 80% беларусаў, якія эмігравалі, гатовыя вярнуцца пры змене ўлады

80% беларусаў, якія эмігравалі, «збіраюцца вярнуцца ў краіну пры ўмове, што ў ёй зменіцца ўлада», заявіў акадэмічны дырэктар даследчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі, прадстаўляючы 17 чэрвеня ў Берліне прамежкавыя вынікі апытання.

Эксперт удакладніў на просьбу выдання «Позірк», што ў апытанні ўдзельнічаюць беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 году, а таксама ўкраінцы, якія з’ехалі за мяжу пасля расейскага ўварвання ў 2022-м.

Даследаванне працягваецца, пакуль гатовыя толькі  «папярэднія вынікі па выніках апытання 300 рэспандэнтаў, палова з якіх — беларусы». «Таму дадзеныя нельга лічыць канчатковымі і рэпрэзентатыўнымі», — падкрэсліў Львоўскі.