2-га снежня на адкрытым агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады, прысвечаным слуханням па праекце закона «Аб мясцовым самакіраванні», прадстаўнікі экспертнай супольнасці прадставілі распрацоўку новай сістэмы мясцовага кіравання для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Праваабаронца і актывіст Ігар Казмерчак адзначыў, што сёння мясцовае самакіраванне ў Беларусі фактычна знішчанае, выканаўчыя органы зведваюць цяжкасці:
– Райвыканкамы працуюць кепска, бо яны перагружаныя абавязкамі пры недахопе рэсурсаў. Аблвыканкамы фактычна не разумеюць, чым павінны займацца. Іх функцыі дублююцца з райвыканкамамі. Пры сённяшняй сістэму ў райвыканкамаў няма нармальнай матэрыяльнай базы. Толькі два райвыканкамы на ўсю краіну самі сябе маглі ўтрымліваць. Гэта Салігорскі і Менскі раёны.
Эксперт, трэнер і кансультант у галіне мясцовага самакіравання Андрэй Завадскі прадставіў асноўныя элементы прапанаванага законапраекта:
– Гэта рэфармаванне ўжо створаных органаў мясцовага самакіравання на базавым узроўні, які мы называем узровень грамады – падрыхтоўка да фармавання органаў мясцовага самакіравання на рэгіянальным узроўні, якім мы называем узроўнем перамог. Удасканаленне механізмаў забеспячэння даступнасці дзяржаўных паслуг для грамадзян.
Акрамя таго, эксперты прадставілі тры магчымыя варыянты новага, больш дробнага тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Паводле іх, такая рэформа дазволіць стварыць больш эфектыўныя і жыццяздольныя рэгіёны, якія будуць лепш адаптаваныя да новай сістэмы самакіравання.
Цалкам матэрыл:






Беларускае Радыё Рацыя




