BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку польскага прафесійнага фатографа

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку польскага прафесійнага фатографа, які здымае беларускія акцыі і міграцыйны крызіс на мяжы

Гаворка пра Instagram-старонку «michalkosc», якая мае больш за 600 падпісантаў. Як пазначана ў апісанні, Міхал Косць — член Асацыяцыі польскіх мастацкіх фатографаў, фатограф Польскага агенцтва фатографаў FORUM. На яго старонцы, сярод іншага, фотаздымкі з беларускіх акцый салідарнасці ў Польшчы, а таксама міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы. Рашэнне аб прызнанні старонкі «экстрэмісцкай» прыняў суд Пухавічскага раёну 8 ліпеня.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

Instagram старонкі «sherry15_», «v_itali_ty», «denis.vetoshkin», «shine_safronova»;
Старонка ў «Аднакласніках «Иваново»;
Старонкі ў TikTok «Алексей Романов», «Голос Ваканды».

вясна