BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экстрэмісцкія кнігі пра любоў да Беларусі

Як даведацца пра тое, што краіна не мае ніякай незалежнасці, а яе суверэнітэт – фікцыя? Для атрымання адказу варта прыглядзецца да тых, каго дзяржава лічыць сваімі ворагамі і абвяшчае экстрэмістамі. Калі прыхільнікаў чалавеканенавісніцкіх тэорый кшталту нацызму альбо рэлігійных фанатыкаў, тады ўсё ясна. Калі ў спісе «экстрэмістаў» можна знайсці прозвішчы літаратараў, журналістаў, дэмакратычных палітыкаў, музыкаў, то з гэтай дзяржавай усё ясна.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі кнігі з красамоўнымі назвамі «Каменнае сэрца», «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла». Усе гэтыя назвы ўтрымліваюць кодавыя словы: сэрца, Беларусь, любоў. Гэта гаворыць само за сабе. Усе гэтыя кнігі напісаў цяперашні палітзняволены, журналіст, палітык і хрысціянін Павел Севярынец. У Беларусі цяжка знайсці чалавека, які больш прывязаны да яе лёсу і які ахвяраваў столькім дзеля яе будучыні. За гэта ён быў у 2020 годзе кінуты за краты. Прайшло некалькі год зняволення і выпрабаванняў – і ягоныя кнігі былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». Можа быць, у іх ёсць заклікі да расправы над іншадумцамі? Не, толькі любоў да Беларусі. Нават да тых, хто прызнаў кніжкі Паўла Севярынца «экстрэмісцкімі».

Беларускае Радыё Рацыя