
У Беларусі на два “экстрэмісцкія фарміраванні” стала больш. Так, Міністэрства ўнутраных спраў унесла ў адпаведны спіс “Вольны беларускі ўніверсітэт” (рашэнне пра гэта прыняў КДБ 15 студзеня). Паведамляецца, што “ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы” шэрагу заходніх арганізацый і фондаў.
“Вольны беларускі ўніверсітэт” быў створаны ў 2017 годзе па ініцыятыве беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх Святлана Алексіевіч, Алесь Бяляцкі, Анжаліка Борыс, Аляксандр Мілінкевіч, Станіслаў Шушкевіч.
Таксама спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” папоўніў праект “ЛУКАвіца”, (рашэнне прынята МУС 19 студзеня). Заяўляецца, што праект “ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць” праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў.