BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Экстрэмісцкім» прызналі фотаальбом пра святкаванне 100-годдзя БНР

Суд Заводскага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі альбом «БНР-100: святкаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» і кнігу «НКВД забiваў у Курапатах…», вынікае з абноўленага спісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Кніга пра стагоддзе БНР была выдадзеная ў 2019 годзе выдавецтвам Інбелкульт, а кнігу пра Курапаты напісаў журналіст Марат Гаравы.

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі нумар часопісу «Абажур» за 2018 год, які выдавала «Беларуская асацыяцыя журналістаў», а таксама інстаграм-старонку – vyraj.рl, старонкі ў фэйсбуку Dżmitry Hurniević, «Белорусы Страсбурга»; тэлеграм-канал «Беларусы Анталіі» ды іншыя матэрыялы.