Сёння, 27 ліпеня, адбылося чарговае абнаўленне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго трапілі:
Старонкі праекту «Чын Чын Чэнэл» у сацыяльных сетках;
Старонка ў Instagram «dzianisurbanovich»;
Кнігі Эрыха фон Манштэйна «Згубленыя перамогі», Эрвіна Рамэля «Баявыя аперацыі ў Паўночнай Афрыцы і на заходнім фронце ў Еўропе», Джына Шарпа «Ад дыктатуры да дэмакратыі»;
Музычная кампазіцыя «Беларусь» Карнея Тарасава;
Сайт і Telegram-канал праекту «planeta.prеss»;
YouTube-канал «ЛАМПА»;
Старонка ва «Укантакце «МЫ ПРОТИВ ЛУКАШЕНКО И ЕГО ДИКТАТУРЫ»;
Сайт і старонкі ў сацсетках праекту «Скорая взаимопомощь».
вясна






