Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» суполку ва «Укантакце» і Telegram-канал «Вікіпедыя». Да прыкладу, у вышэйзгаданым канале публікаваліся самыя папулярныя артыкулы на беларускай мове ў Вікіпедыі ў розныя дні.
Таксама «экстрэмісцкім» быў прызнаны лагатып замежнага брэнда адзення «SUPCABLE» — адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Гомеля.
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
Telegram-каналы і чаты «р0снявий трансхохол», «Вот Так»;
Instagram-старонкі «vottaktv», «lilia_kvatsabaya », «photonegativki», «revivalbelarus»;
Чат у Viber «Лепшы Рэгіен».
Facebook-старонкі «Юлiя Кухто», «Zmicier Chanievic»,
Старонкі ў «X» «НебезразличнаЯ Варвара», «BelaruslnUK», «LITVANIA», «Franak Viacorka», «People’s Embassy of Belarus in Sweden», «Pavel Latushka», «United Transitional Cabinet of Belarus»;
Артыкулы «Хартыі» «Наталья Радина: Война для Лукашенко может иметь неожиданные последствия», «В Европарламенте говорили об убийствах белорусских политзаключенных», «Наталья Радина в “Gazecie Wyborczej”: Беларусь будет свободной!»;
Старонка ў «Аднакласніках» «Владимир Клопов».
Крыніца: t.me/viasna96