Зміцер Каспяровіч быў актыўным і разнабаковым, ён у многіх выклікаў давер.

Такім запомніў загінулага ў Варшаве беларускага актывіста былы добраахвотнік з пазыўным “Дзёндзя”. Ён распавядае:
-Ён быў адкрыты, адказны, актыўны. Каспер увесь час займаўся нейкімі справамі, вёў свой бізнес, арганізоўваў канцэрты, рабіў турыстычныя паездкі. І ён рабіў усё гэта самастойна. Яму давяралі многія людзі, у тым ліку Павел Севярынец і многія іншыя палітыкі.
Нагадаем, цела Змітра Каспяровіча знайшлі ў яго дома ў Варшаве. Вядома, што смерць 43-гадовага мужчыны наступіла не ў выніку натуральных прычын, але што адбылося — пакуль невядома.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя