8 лютага 2026 года памёр біскуп эмерыт Казімір Вялікаселец, найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі, які шмат гадоў служыў Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. У свае апошнія месяцы жыцця ён працягваў адпраўляць імшы ў Гомелі і клапаціцца пра будаўніцтва новага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Выкладчык факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта Віталь Міхальчук падкрэслівае значны асабісты і маральны ўплыў біскупа Казіміра:
– Я сам праваслаўны, і пазнаў айца Казіміра – іерарха, біскупа каталіцкай царквы, які быў вельмі блізкі да людзей. Ён прайшоў выпрабаванні веруючага чалавека ў гэтых нялюдскіх умовах Савецкага Саюза. Ён быў з людзьмі. Ён раіў мне, калі я хачу стаць праваслаўным святаром, то я таксама павінен любіць людзей, быць з людзьмі і ім служыць.
Віталь Міхальчук таксама адзначае, што пастырская дзейнасць Вялікасельца і яго смелыя словы пра праўду і дабро, у тым ліку цытаванне Ларысы Геніюш у велікодным пасланні, пакінулі глыбокі след у духоўнай памяці людзей Беларусі. Біскуп Казімір Вялікаселец на Дзяды таксама маліўся з гомельскімі каталікамі на месцах расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з адкрытых крыніц.






