BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае падтрымаць беларускія медыя

Фінансавая нестабільнасць у беларускіх незалежных СМІ, як адзнака пачатку 2025 году. На праблему звяртаюць увагу прадстаўнікі прафесійных арганізацый.

Дзясяткі незалежных СМІ ў больш чым 30-ці краінах могуць сутыкнуцца з фінансавымі праблемамі з прычыны прыпынення праграм падтрымкі Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Сярод медыя, якія апынуліся ва ўразлівым становішчы, і беларускія, якія працуюць у выгнанні. На гэта звяртае увагу намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:

-Складанасці ў некаторых медыяпраектаў і не толькі медыяпраектаў узніклі праз замарозку амерыканскай знешняй дапамогі. Пра гэта ўвесь свет кажа. Сёння Еўрапейская федэрацыя выйшла з заявай пра тое, што ўкраінскія і беларускія медыя могуць сур’ёзна пацярпець праз гэтую замарозку, і ўжо нашыя партнёры заклікаюць еўрапейскіх донараў хуценька падключыцца да вырашэння гэтага пытання.

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае падтрымаць беларускія медыя. Арганізацыя перакананая, што еўрапейскія інстытуты і фонды павінны мабілізаваць і скаардынаваць свае дзеянні для абароны плюралізму СМІ і падтрымкі незалежнай журналістыкі.

Беларускае Радыё Рацыя