На Дзень адкрытых дзвярэй 16 жніўня запрашае Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі.
Ён пройдзе ў анлайн-фармаце на платформе ZOOM. Як абяцаюць арганізатары, удзельнікаў чакае цэлы дзень жывых лекцый і сустрэч з выкладчыкамі – вопытнымі псіхатэрапеўтамі, супервізарамі, даследчыкамі, якія шчыра раскажуць, з чым працуе псіхатэрапія.

Кажа дырэктарка Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі Ганна Матуляк:
– Такая ў нас ідэя і задума, каб кожны жадаючы і жадаючая змаглі ў гэты дзень прыйсці і пазнаёміцца з нашым асноўным выкладчыцкім складам праз лекцыі, якія прапануюць выкладчыкі на самыя разнастайныя тэмы, якія будуць цікавыя і карысныя не толькі тым, хто хоча абраць прафесію псіхатэрапеўта як сваю будучую прафесію, але абсалютна любому чалавеку.
Наведвальнікам Дня адкрытых дзвярэй прапануюць і бонус: удзельнікі, якія пасля вырашаць паступаць на навучанне гештальт-тэрапіі, атрымаюць 10% зніжку на першы год. Навучанне будзе праводзіцца вочна ў Вільні і Варшаве.
Зарэгістравацца на Дзень адкрытых дзвярэй 16 жніўня ў Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі можна па спасылцы: https://t.me/MatulyakBot?start=dl-1754046315287.
Удзел бясплатны па пярэдняй рэгістрацыі. Усе лекцыі выкладчыкаў будуць запісаныя і дасланыя ўдзельнікам.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя






