Пра гэта сам беларус напісаў у сваім фэйсбуку. Ён адзначыў, што апеляцыйны суд у ягонай справе адбудзецца 27 жніўня.
Еўрапейскі суд у правах чалавека матываваў сваю адмову тым, што рашэння яшчэ няма. Пры гэтым кіраўнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык адзначыў, што раней ужо быў выпадак, калі заступніцтва ЭСПЧ, выдадзенае пасля канчатковага рашэння ў Сербіі, не ўратавала чалавека.
Гэта адбылося ў 2017 годзе, калі Турэччыне выдалі дысыдэнта. Іньюнцыю на гэтую пастанову ЭСПЧ выдаў, але яна прыйшла ў Бялград пазней за прызямленне самалёта з экстрадаванай асобай у Стамбуле.